top of page
logo integralne nowe formy kropki napis poziom czarny
DSCF5478.jpg

БЕСПРАЦОЎНАЕ ДРЭВА

BY

ПРА МЕРАПРЫЕМСТВА

Гісторыя дрэва, якое было змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі: то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі. Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу, нават калі ты пазбаўлены дома і звыклага ўкладу жыцця. Спектакль для сямейнага прагляду. 

Тэатр КАРТОНКА быў заснаваны ў 2011 годзе Святланай Бень і Лінай Хeссэ. Гэта тэатр які натхняецца традыцыямі папяровага настольнага тэатра, тэатра малых форм.

СВЯТЛАНА БЕНЬ -  беларуская актрыса, рэжысёрка, паэтка, заснавальніца незалежнага лялечнага тэатра КАРТОНКА. Выпускніца Віцебскага мастацкага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аддзяленне рэжысуры тэатра лялек, дзе вучылася ў прафесара Аляксея Ляляўскага. Працуе рэжысёркай у тэатрах лялек, а таксама ўдзельнічае ў міжнародных праектах. З’яўляецца лідаркай вядомага беларускага музычнага гурта "Сярэбранае вяселле". З 2022 года жыве ў Берліне.

 

ЛІНА ХЕССЭ - нямецкая мастачка,  ілюстратарка, медыяпедагагіня, артыска тэатра КАРТОНКА, заснавальніца і выкладчыца студыі для дарослых і дзяцей «Zuckerwattenkrawatten» у Берліне, дзе ствараюцца казкі, кніжныя ілюстрацыі, настольныя гульні і іншыя цікавыя праекты.

СТВАРАЛЬНІКІ

У спектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб'екты, створаныя мастачкай Лінай Хeсcэ.

Гісторыю расказвае актрыса Святлана Бень.
Музыка: Лёня Башаркевіч
фотаздымкі: @Kanapleidiki

ПРА ТЭАТР

TEATR NOWE FORMY
Першы ў Еўропе тэатр, які праграмна аб'ядноўвае прастору мастацтва з Тэрапіяй Уважлівасці, NVC і Інтэгральнай Тэорыяй.

У тэатры дзейнічае зона без абутку.
Вазьміце свае любімыя шкарпэткі ці тапачкі. Адчуйце сябе ў нас як дома — мы новая форма культурнай інстытуцыі. У тэатры не дзейнічае ніякі дрэс-код.

 

Даступныя два тыпы месцаў:

  • ненумараваныя на крэсле

  • ненумараваныя на медытацыйнай падушцы

ВАЖНЫЯ ІНФАРМАЦЫІ

  • Працягласць: 50 хвілін

  • Спектакль на беларускай мове.

  • Спектакль для сямейнага прагляду, запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

  • Дверы тэатра адчынены для вас за паўгадзіны да пачатку. Просім прыбыць прынамсі за 15 хвілін да пачатку спектакля.

  • Запрашаем скарыстацца Кармай - тэатральным буфетам Новых Форм.

  • Памятайце пра зону без абутку.

ГАЛЕРЭЯ

КАНТАКТЫ

Teatr Nowe Formy

00-255 Warszawa Nowe Miasto

ul. Zakroczymska 11 (уваход з вул. Wójtowska)

 

Ёсць пытанні? Напішы: teatr@noweformy.org

bottom of page