top of page
BY
zamova-plakat-spektaklu-jeleń-kwiaty
Рэж. Максим Шишко

ПРА МЕРАПРЫЕМСТВА

3@.мова

 

Музычны праэкт, створаны па матывах песень і рытуалаў Палесся-тэрыторыі на мяжы Беларусі і Украіны. У тэксце выкарыстана замова – старажтны, знікаючы жанр народнай паэзіі Беларусі, якому здаўна прысвойваюць містычныя якасці. 3@mova – спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прысвойванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца праз гэты праэкт высветліць сваю сапраўдную ідэнтычнасць, сваю і гледача.

 

“Мы – пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся капутарамі і мабільнымі тэлефонамі, і у той жа час мы чулі ад нашых дзядуль і бабуль старажытныя песні, паданні і фантыстычныя гісторыі з мінулых часоў. 3@mova – спроба аднаўлення і трансфармацыі вуснай народнай творчасці, пошук той формы фальклору, якая будзе цікавая нам, а можа і нашым дзецям. З дапамогай тэатральных, мастацкіх сродкаў мы ствараем містычную, фантастычную атмасферу старажытных абрадаў” - кажа рэжысёр праекту Максім Шышко.

 

Спектакль ідзе на беларускай мове і дыялектах Палесся, ён скіраваны адначасова і да беарускай, украінскай дыяспары і да польскага гледача. мове і дыялектах Палесся, ён скіраваны адначасова і да беарускай, украінскай дыяспары і да польскага гледача. Створаны пераклад на польскую і ангельскую мовы у выглядзе мабільнага прыкладання.

 

Сябры, наш тэатр гэта тэрыторыя без абутку. Вазьміце з сабой любімыя шкарпэткі або тапцікі. З намі адчувайце сябе як дома - мы новы фармат арганізацыі ўстановы культуры. Вось такі наш дрэс-код.

 

Стваральнікі:

● аўтар ідэі, рэжысёр: Максім Шышко (першая режысёрская праца)

● музыка: Мікіта Залатар

● акторы: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч

Прэм’ера 11 i 12 лістапада 2022 г.

 

Працягласць 50 хвілін.

ПРА ТЭАТР

TEATR NOWE FORMY
Першы ў Еўропе тэатр, які праграмна аб'ядноўвае прастору мастацтва з Тэрапіяй Уважлівасці, NVC і Інтэгральнай Тэорыяй.

У тэатры дзейнічае зона без абутку.
Вазьміце свае любімыя шкарпэткі ці тапачкі. Адчуйце сябе ў нас як дома — мы новая форма культурнай інстытуцыі. У тэатры не дзейнічае ніякі дрэс-код.

 

Даступныя два тыпы месцаў:

  • ненумараваныя на крэсле

  • ненумараваныя на медытацыйнай падушцы

ВАЖНЫЯ ІНФАРМАЦЫІ

  • Час працягласці мерапрыемства: 50 хвілін

  • Дзверы тэатра адкрыты для вас з 18:30. Просім прыбыць не пазней за 15 хвілін да пачатку спектакля.

  • Запрашаем скарыстацца Кармай - тэатральным буфетам Новых Форм.

  • Памятайце пра зону без абутку.

ГАЛЕРЭЯ

КАНТАКТЫ

Teatr Nowe Formy

00-255 Warszawa Nowe Miasto

ul. Zakroczymska 11 (уваход з вул. Wójtowska)

 

Ёсць пытанні? Напішы: teatr@noweformy.org

bottom of page